Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

76

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.5 (8 галасы)

Ля сцяжынак злева,справа,
На палянах у бары
Заблішчалі ўраз аб'явы:
"Запрашаем,жыхары!"

А ніжей-драбней,выразна,
Чорнай фарбай крыху збоку:
"Суд адбудзецца адказны
Над зладзейкаю сарокай".

Весці суд згадзіўся філін,
У адвакаты пойдзе лось.
За працэсам сачыць пільна
Будзе страус-важны госць.

-Запрашаем тых,хто ў лесе
Гадаваўся,ці жыве.
Мы не супраць нават прэсы,
Не хаваемся ў траве.

Заўтра звер і птушка кожна,
І слімак павінны там
Свае крыўды,калі можна,
Расказаць лясным сябрам.

Пацярпелых прыйшло многа,
Ажно лес пачаў трашчаць.
Філін бухнуў:-Ну,дык з Богам!
Будзем суд распачынаць...

-Запрашаю ўсіх,ку-гу!
Калі ласка,жыхары,
Сядзьце і каб ні гу-гу.
Заяц,першым гавары!

-Што казаць?Я нёс капусту:
Трэба мне сям'ю карміць.
А яна ,каб жыць её пуста,
На мяне як закрычыць!...

Што ўкраў,сусед-галуба?
Праўду мне хутчэй кажы,
Бо як лясну цябе дзюбай!
С той на месцы,не дрыжы.

Я спалохаўся ды ходу,
Кінуў смачны той качан.
Яна ўслед:-Не меў каб моды
Красці,шэры хуліган!

-Ну,даволі-цыкнуў філін
І паправіў акуляры:
-Жук рагаты чорна- сіні
Будзеш ты другім,да пары

А табе вось чым ,сарока
Што сядзіць вунь на суку
І міргае чорным вокам.
Чым нашкодзіла жуку?

Поўз я па траве шаўковай,
Дзеткам нёс нектар-ласунак.
А яна,быцца падковай,
У спіну дзюбай мне як суне!

Каменем упаў ад болю,
Свой ласуначак згубіў.
Памаглі мне,праўда,пчолы,
Мёду крыху ў іх набыў.

-Хопіць,праўда коле вока.
Ты,зязюля ўжо кажы:
-Надакучыла сарока,
Усё ёй дай ці пакажы.

У мяне забрала яйкі,
Абяцала:"Прынясу".
Абдурыла,як і зайку,
Як жука,што нёс расу...

-Ну,даволі,дзе тут вожык,
Доўга нам яго чакаць?
-Нёс грыбных я многа ножак,
Насушыць хацеў,схаваць.

А яна:-З якога боку,
Ты мае грыбы нясеш?
Гаспадар тут я,сарока,
Не тваё усё тут,хоць рэж!

Скінуў я на мох бухматы
Свой набытак-карані
І ні з чым пайшоў дахаты.
Ад яе -Бог барані...

-Хто яшчэ супраць сарокі?
Што вы толькі пра тугу?
Нам даволі гэтых склокаў,
Скончым спрэчкі ўсе,ку-гу!

Не яшчэ! І па закону,
Каб яго не парушаць,
З дуба каркнула варона:
Слова трэба ласю даць!

-Калі ласка,ягамосць,
пачынайце вы прамову.
-Добра,-стукнуў рогам лось,-
За сароку скажу слова.

Заяц,што застаўся з дуляй,
Ён не з лугу нёс качан.
Памаўчы і ты,зязюля,
Усё жыццё тваё-падман.

Ты свае заўсёды яйкі
Употайкі другім кладзеш.
Не расказвай нам тут байкі,
Цябе слухаць-напляцеш

А навошта,жук рагаты,
Шапацеў у той траве?
Поўзаў бы ля свае хаты,
Там збіраў расу дзятве.

-Хопіць,хопіць,што ён кажа?!-
Зашумелі ўсе навокал.
-Зараз лось яшчэ дакажа,
Што анёл у нас сарока.

Ён за грошы без разбору
Будзе ўсіх абараняць.
Дайце слова пракурору,
Колькі будзе ён маўчаць?!

Пракурор-мядзведзь разважны,
Мы яго не ўспаміналі.
На паляну выйшаў важна:
-Тут сароку выкрывалі!

Працаваць яна не хоча.
Злодзей,як ні гавары!
Цэлы дзень адно стракоча,
Плёткі носіць па бары.

Хай жа суд наш вырашае,
Што з ёй,хціваю,рабіць.
Ён на гэта права мае,
Для таго суд-каб судзіць.

Я за тое,каб сароку
Справядліва пакраць
І яе каб не на вока
У лес-карміцель "не пушчаць!"

Не парушыць каб закону,
Перад тым,як пакараць,
Зноў умяшалася варона:
-Трэ падсуднай слова даць!

У адказ з сасны высокай,
З верхавінай аж да неба,
Адгукнулася сарока:
-Слова тое мне не трэба!

Малаточкам стукнуў філін.
-Ціха,слухайце аб'яву:
Суд шаноўны вас пакіне,
Абмяркуе гэту справу.

Філін,вепр, камар і конік
Зніклі мо на тры гадзіны,
Аб'явілі потым:-Сёння
НАш прысуд будзе адзіны.

У лесе больш не жыць сароцы,
Хто ўбачыць яе-гнаць!
Хай жыве цяпер дзе хоча,
Раз не ўмее сябраваць

З таго часу ўсе сарокі
Амаль у лесе не жывуць.
Каля вёсак недалёка
Яны гнёзды сабе ўюць.