Ад крадзенага не пасыцееш
Было калісь два сына ў чалавека.
Яны ў пяшчоце бацькавай раслі
Не тое, каб зусім ужо няўмекі,
Але ні ў чым майстрамі не былі.
Гады над імі птушкамі ляцелі -
За летам - восень, зімушка, вясна…
Амін, кароўка, амін!
Ж ы д
Дай, бог, майму дзіцяці
Розум Былінка і верабей
Сеў верабейка на былінку і хацеў, каб яна яго пакалыхала. Але былінка не захацела калыхаць верабейку, узяла ды і скінула яго. Узлаваўся верабейка на былінку, зачырыкаў:
— Пачакай жа, гультайка, нашлю я на цябе коз!
Паляцеў верабейка да коз:
— Козы, козы, ідзіце былінку абгрызаць, бо былінка не хоча мяне калыхаць.
Козы не паслухалі верабейкі.
— Пачакайце ж, козы, нашлю я на вас ваўкоў!
Верабей і мыш
Жылі па суседству верабей і мыш: верабей пад страхою, а мыш у норцы пад падрубаю. Жывіліся тым, што ад гаспадароў перападала. Улетку яшчэ сяк-так — можна на полі ці ў агародзе што-небудзь перахапіць. А зімою хоць плач: на вераб'я гаспадар сіло ставіць, а на мыш — пастку.
Надакучыла ім так жыць, задумалі яны збажыну сеяць.
— Ну, што будзем сеяць? — пытаецца верабей.
Гарошак
Жыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонкаю. Былі ў іх два сыны і адна дачка. Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.
Яшчэ больш цікавая была іхняя сястра.
Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну, і звалася яна Ясаня.
Двое скупых
Прадаў цыган
На рынку каня,
Ішоў дадому (у табар).
Недзе вые
Ваўкоў гайня
(Дарога лягла праз явар…)
Дзень быў халодны
(Ветраны год!..)
Моцна бярэ, працінае
Вецер цыгана, –
Аж навылёт!..
Дзяк — благі сваяк
Служыў у царкве
Недарэчны дзяк:
Быў ён –
Благі спявак…
(Хоць даў бы яму
Хто-небудзь параду,
Што ў песнях яго –
Ні складу, ні ладу…)
Бывае, як заспявае
Казліным сваім галаском,
Добры знаёмы
В заповеднике (вот в каком – забыл!..)
У. Жаронцы
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было — толькі пеўнік і жаронцы.
Дзіўныя гэта былі жаронцы: паложыць у іх дзед адно зярнятка, пакруціць раз-другі, і цэлая кадушка мукі намелецца.
Зайкава хатка
Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася.
Каза-манюка
Жылі дзед ды баба з дачкою. I была ў іх каза. Пагнала дачка пасвіць казу. Цэлы дзень пасвіла па бары, па дубраўцы, па траўцы, па мураўцы. Увечары прыганяе дахаты. Дзед пытаецца ў казы:
— Каза мая, козачка, дзе была? Што ты ела, што шла?
Кажа каза:
Казка пра дзеда і бабку ды мілую курачку Рабку
Жылі сабе дзед і бабка
І была ў іх курачка Рабка.
Нічога старыя не мелі
З таго, што ў жыцці хацелі:
Ні дзетак, ні ўнукаў ім
Гасподзь не пакінуў саўсім.
Толькі ў двары чутно:
Каток - залаты лабок
Жыў дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць.
Вось баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Каток – залаты лабок
Нядаўна, а можа, даўно
(Вам, дзеткі, не ўсё адно?!)
Жылі сабе дзед і баба.
Жылося ім, дзеткі, слаба:
Нечага няма ім насіць,
Нечага няма ім варыць…
Таму, на нейкім дзяньку,
Кот Максім
Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцін, а ката — Максім.
Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам. Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яму ежу насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе...
Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.
Коцік Петрык і мышка
Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Ён быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышай. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
Коцік, пеўнік і лісіца
Жылі-былі коцік і пеўнік. Добра жылі, дружна. Коцік на паляванне хадзіў, а пеўнік есці варыў, хатку падмятаў, песні спяваў. Аднойчы пайшоў коцік на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы ды пачаў абед варыць. Бяжыць лісіца, убачыла хатку, падскочыла да акенца:
— Гэй, хто тут гаспадар?
— Я, — кажа пеўнік.
— Пусці ў хатку.
— Чаго?
— Пасяджу трохі, адпачну з дарогі.
Коцік, пеўнік і лісіца
Слухайце, дзеткі, казку маю:
Некалькі тысячагоддзяў таму,
Аблюбаваўшы хлеўнік,
Жылі-былі коцік і пеўнік…
Добра жылі, не тужылі;
Дружна жыццё любілі!..
Коцік – на паляванне хадзіў;
Курачка Раба
Жылі калісьці дзед і баба.
Ў іх кураня было рабое.
І знесла яйка курка Раба,
Ды не прастое – залатое.
Дзед яйка біў – яно не б’ецца.
Бабуля біла – не разбіла.
А мышанё забегла ў сенцы,
Курачка-рабка
Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу ды паставіла на паліцу. Мышка бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся.
Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскі ляцяць, сарокі трашчаць, гусі крычаць, сабакі брэшуць.
Ідзе воўк:
— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?
Курка-рабка
Жыў сабе дзед, жыла бабка;
І была ў іх курачка-рабка.
Нанесла курка яечак –
Аж повен-поўны падпечак!
Ды нешта бабка старая,
Бы дзеўка тая малая,
Сабрала іх
у чарапіцу,
Паставіла на паліцу…
Лісіца і жораў
Сустрэла лісіца жураўля.
— Кумок-галубок, прыходзь да мяне ў госці!
— Добра, — кажа журавель, — прыйду.
Лісіца-хітрыца
Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка.
Жылі яны, жылі, дажыліся — няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
— Баба, а баба, звары хіба Чубатсу, ці што?
Баба замахала рукамі:
— Што ты, дзед, надумаўся? Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зернетка і прынесла бабе.
Дзед кажа:
Ліса і цецярук
Сядзеў цецярук на бярозе, ну і пеў свае песні. Пачула яго ліса і захацелася ёй цецеруком падсілкавацца. Вось яна падышла да дрэва і гаворыць:
— Слухай, цецярук. Ці не чуў ты, што цяпер пайшлі новыя законы, каб усе звяры мірна жылі і адзін аднаго не чапалі. Такі закон ёсць, я яго сама чытала.
А цецярук ёй гаворыць:
Лёгкі хлеб
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, развязаў і пачаў есці.
Выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есць.
Падышоў да яго воўк:
— Ты што ясі, чадавеча?
— Хлеб, — адказвае касец.
— А смачны ён?
— Дзіва што смачны!
— Дай мне пакаштаваць.
— Калі ласка!
Людзей слухай, а свой розум май
Некалі жыў-пажываў
Дурнаваты адзін чалавек.
Між гаспадарчых спраў
Быў ён – калека з калек.
Бывала, дзень (альбо тры)
Ловіць ён сонца ў вадзе;
Ці возьме – з трэсак кары –
Мужык і жонка
Адзін мужык у адным сяле
Часта сварыўся з жонкаю:
“Гультайка ты! – крычыць на яе,
Пазвякваючы баронкаю. –
Я – і ару, і кашу; а ты
Нават абед лянуешся
Мне прынесці ў поле!.. Ыгы…
Музыкі
Жылі без залішніх турбот
Асёл, сабака, певень ды кот.
Умелі яны сябраваць:
Вернае слова сказаць;
Падзяліцца кавалкам хлеба;
Пабіць чужых, – калі трэба…
Так і жылі-не тужылі;
Муха-пяюха
Жыла-была муха-пяюха. Мела яна каляску і шэсць камароў. Запрэгла муха-пяюха камароў у каляску ды паехала на пагулянку. Едзе яна дарогаю, едзе шырокаю — бяжыць мышка:
— Добры дзень, пані! Як паню зваць-велічаць?
— Я муха-пяюха. А ты хто?
— А я на паліцах скрабатуха.
— Сядай, паедзем разам.
Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю — скача жабка:
— Добры дзень, панове! Як вас зваць-велічаць?
Мядзведзь
Міколу Вічу
А ці знаеце вы, дзеткі мае,
Адкуль узяўся мядзведзь?
Не ведаеце? А!-ёй! Надакучлівыя госці
Братам Адамам
У ціхай вёсцы, каля вады
(Ля рэчкі, а можа – возера)
Жылі спакойныя два браты…
Не елі яны марозіва. Не кажы “гоп”, пакуль не пераскочыш
Пра паляўнічых (дальбог!)
Расказваюць розныя байкі.
Любімы іх абярог –
Мядзведзі, ліскі ды зайкі…
Ох! штукары яны
На выдумкі – не дагоніш!
(У марах – як не круці! –
Не дапамогуць і коні…)
Не сілай, а розумам
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць.
Прыходзіць мядзведзь.
— Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца!
Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон!
— Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім, ці маеш ты сілу.
— А як глядзець будзем? — пытаецца мядзведзь.
Піліпка-сынок
Жылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не было. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, няма каго гадаваць...
Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
— На, калышы.
Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
— Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
Павучок і муха
На зялёненькі дубок,
Што расце за дальнім лесам,
Апусціўся павучок -
Непаседа і гарэза.
Ўсё агледзеў там і тут
І за нейкую гадзіну
Павуціння парашут
Нацягнуў паміж галінак.
Пра быка і яго сяброў
Пасвіўся на лузе бык. Убачыў ён каля рэчкі туман і напужаўся: падумаў, што зямля і вада гараць.
«Пабягу я лепш адгэтуль на край свету!» — парашыў бык. Задраў хвост і пабег. Сустрэўся яму на дарозе казёл:
— Бык, куды бяжыш?
— На край свету.
— Чаго?
— У нас зямля і вада гараць. Баюся, каб і мне не згарэць.
— Пабягу і я з табою.
— Бяжы.
Бягуць яны, а насустрач ім парсюк:
— Куды бяжыце?
Пчала і муха
Жылі-былі пчала і муха. Пчала зранку да вечара па лугах летала, мёд збірала. А муха мёд толькі есці любіла. Дзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха не хоча нават і пераначаваць.
Аднаго разу прысела муха адпачыць ва зялёным лузе. Сонейка муху прыгравае, лёгкі ветрык абвявае. Наўкол кветкі цвітуць, жвавыя конікі скачуць. У небе птушкі песенькі спяваюць.
Пчала і шэршань
Я. Коласу
1
Прыйшла вясна. Расцвіла зямля.
Выраслі ў лесе кветачкі…
Ой жа! Пшанічны каласок
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
— У мяне галава большая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш!
Селянін, мядзведзь і лісіца
Араў селянін поле. Не канём, а валом. А вол такі лянівы быў, што проста бяда. Ні голасу не слухае, ні пугі не баіцца. Раззлаваўся селянін на вала ды як крыкне на яго:
— Ану, каб цябе мядзведзь задушыў!
Толькі ён так сказаў, аж тут і мядзведзь ідзе.
— Ну, давай, — кажа да аратага, — свайго вала. Я яго задушу.
Старыя, як малыя...
1
Пасвілі ў нейкай вёсцы авечак
Два пастухі – Дзям’ян і Раман.
Абодва – немаладыя (свечак
Ад тых душэўна-сардэчных Сынок-з-кулачок
Жылі дзед і баба. I быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак. Так дзед з бабай яго і звалі: сынок-з-кулачок.
Паехаў аднойчы дзед араць, а бабе сказаў, каб згатавала абед ды прынесла яму на поле.
Баба згатавала абед ды кажа сыну:I
— Каб ты быў большы, дык занёс бы бацьку абед за мяне. А так мне самой трэба ісці.
А сынок падхрабрыўся і кажа:
Упартая жонка
Вось ужо лета:
Гудуць камары;
Жабы, сяброўкі паэта,
Крумкаюць смачна;
Недзе ўгары
Кружаць буслы на паўсвета.
Летам у вёсцы
Весела жыць!..
Дык і работы да злосці:
Поле засеяць,
Хвост ды грыва
1
Быў у бацькі сын Хвядос.
Йшлі гады. Цыган і поп
Наняўся цыган
Сена касіць:
Не ў каго-небудзь,
А ў папа!
Кожнаму ж трэба
Падзарабіць…
З золатам
Розныя “па”
Усім,
Як бач, удаюцца:
І цыганам, і папам!..
(Ды нешта
Пачаў я пнуцца…
Шаптуха
А у перапёлачкі ды галоўка баліць…
З народнай песні
Як кот звяроў напалохаў
Жылі дзед ды баба. I быў у іх кот. Дзед кашалі плёў, баба кудзелю прала, а кот паляваць на мышэй хадзіў.
Вось пайшоў раз кот на паляванне і заблудзіўся. Шукаў, шукаў, а дарогу дадому не знайшоў. Сеў пад ялінай і плача.
Бяжыць лісіца. Убачыла ката — загледзелася: ніколі яшчэ такога звера ў сваім лесе не сустракала.
— Ты хто такі будзеш? — пытаецца.
— Я Кот Мурлыковіч.
Як курачка пеўніка ратавала
Жылі-былі курачка і пеўнік. Курачка яйкі несла, а пеўнік зярняткі здабываў, курачку частаваў. Выграбе з ямкі зярнятка і кліча курачку:
— Ко-ко-ко, Чубатка, знайшоў зярнятка!
Вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку. «Ну, — думае, — гагата зярняці курачцы не праглынуць, з'ем хіба сам». Праглынуў — ды і падавіўся.
Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.
Падбегла да яго курачка:
Як поп маліўся...
1
Пачалі поп і дзяк
Абедню служыць
(Справа была ў нядзелю…)
Што ім, набожным,
Яшчэ рабіць?!
Каб бабы, то пралі б кудзелю!.. 