Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Травень

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Заспявалі,
Загукалі
Лес і пралескі.
Засінелі,
Зажаўцелі
Лотас і пралескі.
Забялелі,
Зружавелі
Яблыні і вішні.
Пад вясёлку залатую
Нашы людзі выйшлі.

У лесе

Няма галасоў

У вавёркі зухаватай
Запытаўся ў лесе я:
— Дзе, вавёрка, твая хата?
— У яліне дуплаватай
Хата цёплая мая.
— Ты не жала, не касіла,
А ўжо скора лістапад.
— Я ж арэхаў нанасіла.
Я грыбоў сабрала шмат!
— Вожык, дзе твая хаціна?
Дзе прытулішся ў марса?
Ён, калючы, як шыпшына,
На іголках лісце нёс.
— Хатка-норка над хваінай,
Там радзіўся, там узрос.
— А што будзеш есці, вожык?