Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Трактар

Няма галасоў

Роўным трактам ехаў трактар.
Меў, напэўна, злы характар,
Бо бурчаў, як той Барбос,
Чыхкаў, нібы паравоз.

Коні

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

У мяне аж два кані.
Калі хочаш — дагані.
Мчыцца конік сівы
Колькі мае сілы.
Пераскочыў рэчку,
Не змачыў вуздэчку.
А найлепшы конь буланы:
Ён прывёз мяне да мамы.

Радзіма

Няма галасоў

Радзіма —
нівы, рэкі і бары,
бярозавікам вецер набрыняў,
у Белавежы волаты-зубры,
а вунь мацуе ножкі зубраня.

Радзіма!
Тата, мама і браты,
сястра, бабуля, дзед
і шмат радні
зрабілі ўсё,
каб меў радзіму ты.
Яе высокі гонар барані.

Стварай сваё,
ды беражы, што ёсць,
Дужэй між птушак,
песень і цяпла.
А розум, дабрату і прыгажосць
табе прырода родная дала.