Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Памочнікі

Няма галасоў

Мы ў вёсцы гасцявалі,
Рана прачыналіся.
Калі нас на працу звалі-
Памагчы стараліся.

Мы не проста гасцявалі,
Кветкі добра палівалі.
Мы палолі агарод,
Клалі ягадкі Ў рот.

Дзве салодкія сунічкі-

Мой каток (для дзетак)

Няма галасоў

Гладжу беленкае вушка ў ката я.
Ён як мяккая падушка,ды жывая.
Ён зусім такі маленькі,мой каток,
Але стаў ужо старэнькі на гадок.

Да сябе яго ціхенька прыгарну я,
Хай пагрэе маё сэрца,зачаруе.

Акварыум (для дзетак)

Няма галасоў

Плаваюць за тоўстым шклом
Рыбкі каляровыя.
Рыбка з сіненькім хвастом
І яшчэ тры новыя:

З жоўтай спінкай і рудая
Шпаркая і вострая.
А яшчэ ёсць залатая
Самая дзівосная.

Яе вочкі мільгацяць

Папугайчык (для дзетак)

Няма галасоў

Мой сябрук крылаценькі
Вочкі быццам пацеркі.
Ў блакітных пёрышках,
Жоўценькае горлышка.

Добры талент мае,-
Словы паўтарае.
Я кажу:"Чарлунчык
Добры мой пявунчык."

Ну а ён траскоча:

Са святой нядзелькаю

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Са святой нядзелькаю!
Тчэ зіма кудзельку.
Скора будзе у зямлі
Белая пасцелька.

Крохкі лёд на лужыцах
Свеціцца хрусталікам.
А сняжок балуецца,-
Сыпле на ліхтарыкі.

На дамы,на вуліцы.

восень

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Вы не чулі?Вы не чулі?
Восень ласкавай матуляй
Заспявала:"Люлі-люлі"

У садок нас павяла.
Гамачок з галін спляла.
Каляровы дыванок
Пасцяліла каля ног.

А вятрыска,яе брат,
Пагайдаць нас будзе рад.

сумны Чэсь

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

У далекім ляску
Жыве Чэсік-лясун.
У куфэрку яго
Толькі сум,толькі сум.

Пашкадуйце яго,
Расчаруйце яго.
Патанцуйце вы з ім
З сумным Чэсем лясным.

Стане ён танцаваць,
Стане песні спяваць,