Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Рамонак

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)

На танюткай ножцы гнуткай
На лужку, ля ручая,
У каўнерыку бялюткім
Гэту кветку ўбачыў я.

Ясным вокам, жоўтым гэткім,
Паглядзела на мяне...
Я сарваць памкнуўся кветку,
А пчала сказала: — Не!