Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

На прагулцы

Няма галасоў

Нібыцерам,жоўтыскверык,
Гэйты,церам-церамок,
Адчынісваенамдзверы,
Адамкніхутчэйзамок!
Ціхашчоўкнуўлісцік-ключык—
Паднагамі—дыванок,
Жоўты,пышныіпявучы.
—Чыйты,церам-церамок?

Коцік-варкоцік

Няма галасоў

Коцік-варкоцік
Лёг на жывоцік,
Лапкі пад вушка —
Не трэба падушка.

Калыханка

Няма галасоў

Закрываюць кветкі вочы,
Толькі Мішка спаць не хоча.
Ён забраўся пад канапу
I ляжыць, узняўшы лапы.
Сам устаць ніяк не можа.
Я паклала Мішку ў ложак.
Спі, мой Мішка, баю-бай,
На мяне не пазірай.
Куры, гусі ўжо заснулі.
Кліча спаць мяне матуля.
Спі, мой любы, люлі, люлі.