Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

БАБРАНЯ

Няма галасоў

Амаль ад самага рання
Не спiць, працуе бабраня.
Пагрыз рудой трохi альхi,
Зваліў бярозку на iмхi.

Хацеў паласавацца дубам,
Але згубiў чатыры зубы.
Пытае качак ля вады:
„Зуб адрасце ... да серады?“

17.02.2013, Сяргей Брандт