Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Гісторыі пра Альжбетку і братоў. Гісторыя чацвёртая. У сваты

Няма галасоў

Запела птушкай звонкай клямка,
У вечар добры госць прыйшоў.
„Як там браты? Як гаспадарка?
Ужо сабралі мед у пчол?
Прыцiхлі за сталом малыя,
Альжбетка з кветкамi. „Праходзь!
Зацiрка з яйкам, агуркi смачныя,
Сядай за стол, вячэрай госць!
Аб справах потым пагаворым,
Сядай, вунь там, памiж братоў.
Як бацька твой?“ Быў трохi хворы.“
„Калi чарга пасцi кароў?“
На вёсцы справы ў кожнай хаце
Аднолькавы, як крыж на ўсiх.
„Прыйшла, сусед, да Вас я ў сваты!
Хачу жанiцца“. Вось дык штрых.
„Малы ў школе, не на месцы.
Старэйшы...“ У дзедкi анямеў язык.
„А можна мне, як маладой нявесце,
Узяць адразу за сябе дваiх?“
Дзед хмыкнуў, бабця счырванела:
„Табе бы, дзеўка, трошкi падрасцi,
Гадкоў на дзесяць, потым ужо смела
Прышлём сватоў - табе ж яшчэ цвiсцi!“
Альжбетка моўчкi з'ела страву:
„Я прыйду сватацца праз год,
Сядзiба ўся мая i лазня справа,
Сад, пыляняты i чарненькi кот...
Чакаць так доўга - не дам рады,
А можа заўтра хлопцаў забяруць,
У армiю, яны ж ужо салдаты.
А можа сватацца ад Матыля зайдуць?“
Вось шчырага дзяцiнства святасць,
Яна, як дзiўны меладычны звон.
Альжбеткiны прыгоды нам у радасць,
Праз смех i слёзы, добры такi сон.

15.10.2012, Сяргей Брандт