Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Канарэечны ўюрок.

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

(З серыі "Птушкі Беларусі")

Завітаў да нас ў садок
Канарэечны ўюрок.
У жоўтым сонечным адзенні
Юрка скача па бярвенні,
А затым давай спяваць,
У яго песні сум чуваць,
Раздаецца скрып наўкола,
Як нязмазаныя колы...
Не! Не колы гэта - птушка,
Не сава, не папялушка
І пяе ён так, знарок -
Каб усе ведалі - ўюрок!
Мінск.24.09.2015г.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115092703411