Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Хлопчык, які не можа хадзіць

Няма галасоў

Вясною адзін калгаснік прадаў хату і выехаў у горад. Хату купіла жанчына, што прыехала з далёкай Поўначы.
Аднаго разу каля хаты, дзе пасялілася жанчына, ішоў са школы Паўлік. Ён убачыў у садзе хлопчыка. Хлопчык сядзеў у калясцы. Ногі яго былі накрытыя вялікаю цёплаю хусткаю.
Паўлік здагадаўся: гэта сынок жанчыны, што прыехала з Поўначы.
— Як цябе завуць? — спытаўся Паўлік. — Хадзем у сажалку купацца...
— Васіль завуць мяне, — сказаў хлопчык. — Я не магу хадзіць...
— Чаму не можаш? — здзівіўся Паўлік.
— Ніколі я не хадзіў, бо ногі хворыя...
Здзіўлены, Паўлік доўга глядзеў на Васілька.
— I ты ў лесе не быў?
— Не быў... — паціху адказаў Васілёк.
Паўліку ж вельмі захацелася пайсці ў лес.
У лесе ён сарваў тры кветкі ландышу і прынёс Васільку.