Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Коцік Петрык і мышка

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Аднаго разу коцік Петрык захацеў мышку злавіць. Ён быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышай. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым.
Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела. Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькае зверанятка.
— Ты хто? — спытаў Петрык.
— Мышка.
— Вось ты мне і патрэбная.
— Навошта?
— Я не ведаю навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
Мышка пасмялела і кажа:
— Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку. Хочаш, навучу цябе?
— Хачу, — сказаў коцік.
— Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
Спадабалася гульня Петрыку. Ён стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, мышкі было ўжо не дагнаць...