Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Курка чубатка і гусяняткі

Няма галасоў

Пяць сыноў,
Чатыры дочкі
З яек вывеліся ў квочкі.
Неўзабаве выйшла шмат
Жаўтадзюбых гусянят.
За матуляй
беражком
Ходзяць дзеці ланцужком.
Раптам –
дзе малыя, дзе?
А яны ўжо ўсе ў вадзе!
І ныраюць – аж да донца.
Курка здзіўлена бясконца:
– Гляньце, што за дзівакі,
Не пужаюцца ракі.
Ко-ка, ко-ка! Ко-ка, ко-ка!
У рацэ вада глыбока.
У вадзе мае малюткі
Патапіцца могуць хутка...

Не ведае чубатка,
Што гэта гусяняткі.