Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Лісіца і жораў

Няма галасоў

Сустрэла лісіца жураўля.
— Кумок-галубок, прыходзь да мяне ў госці!
— Добра, — кажа журавель, — прыйду.
Наварыла лісіца рэдзенькага супу, наліла ў блюда. Той журавель лыгаў-лыгаў — ну, ніяк не наеўся. Падзякаваў ён лісіцы і пайшоў. Тады заве лісіцу да сябе. Нагатаваў ён усяго, у вялікую бутэльку накідаў і частуе. Хадзіла лісіца, хадзіла кругом бутэлькі, каб хоць паспрабаваць, ды ніяк не дастане. Раззлавалася яна на жураўля, насварылася на яго і пайшла дадому.
Так у іх дружба і прапала.