Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Матылькі

Няма галасоў

Яркіх фарбаў не шкадую,
Матылёчкаў я малюю.
Розных колераў дзівосных -
Нібы ў кветачках нябёсы.

Гэта пэўная прыкмета:
Матылькі прыносяць лета.
Усміхнецца нават хмарка:
«Вось як сонечна і ярка!»