Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

На канікулы…

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(вершык для дзяцей)

На канікулы з матуляй
Унукі ездзяць да бабулі,
У вёсцы хораша ўлетку -
Грушы, яблыні і кветкі.

Зранку - пухныя аладкі
І прысмакі - ўсе на градках -
Боб, цыбуля і салат,
У садзе вішні, вінаград.

Малаком парным тут пояць,
Бо кароў сваіх падояць -
Зробяць масла и тварог
І ў печцы - свой пірог.

І не трэба бегчы ў краму,
Як ў горадзе - усе мамы.
У дарослых ёсць мапед,
А ў дзяцей - веласіпед.

Заапарк - і той - у двары
Добра! - Што ні гавары -
Ходзяць пеўні, гусі, куры
І свіння глядзіць панура.

Нават конь, і той тут ёсць,
Пра яго забылі штось,
А яшчэ, авечкі ў полі,
Усе свае, не клоны Долі.

І каза, завуць Маляўка,
Вельмі любіць есці траўку.
А яшчэ, кралі - у клетках -
Тут цікава малым дзеткам.

І спакойна - ёсць сабака,
Усіх ахоўвае "за дзякуй"...
Вось такія вёска, хутар -
Усё жывое - не камп'ютар.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115042204861