Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

На лузе

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.3 (23 галасоў)

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццём дыша —
Конікі трашчаць.
У лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
У яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.