Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Незгасальныя зоркі небасхілу

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

« Мой родны кут, як ты мне мілы!»
Ён з болем у сэрцы гаварыў:
« Цябе забыць не маю сілы…»
І пэўна, Колас не забыў-
Бацькоўскі край, старонку родну:
Дзе спее ў полі збажына,
Дзе льецца песня на прасторы
Ад раніцы і дацямна,
Дзе сінявокі васілёчак
На ручніках ірдзіць, як зорка,
Дзе беластволая бяроза
Гамоніць з дубам на ўзгорку.

Купала сябра падтрымаў,
З’яднаўся думкай і душою,
Што Беларусь – чароўны край,
З вачыма рэчак і азёраў.
“ Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай...”
Вадзянікі і лесуны,
Вядзьмаркі, чэрці і русалкі...
Свет чарадзейны, незямны
Пакінуў след цікавы, яркі.

Ды многа можна гаварыць...
Пра постаці славутых майстраў,
З іх верай, праўдай трэба жыць,
З надзеяй ў “будучае заўтра”

Мошчына Т.А.