Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Пайшоў коўзацца каток

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.8 (5 галасы)

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.
Замачыў ён чаравічкі,
I касцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.
А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
I на печы цёплай спаў.