Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Паўцякалі цацкі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Зноў без адпачынку
Завіхаўся Федзя:
Паламаў машынку,
Разарваў мядзведзя,
Паадкручваў вушы
Шэранькаму зайку,
Перамазаў тушшу
Штонікі і майку.
З гэтае прычыны
Цацкі паўцякалі:
Заяц да Яніны,
А мядзведзь да Валі.

Іншыя вершы аўтара