Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Пчолы і бутон

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.4 (5 галасы)

Вось на ганачак вулля
Выйшлі пчолы спакваля.
Паглядзелі: што за дзень!
– Ці не май да нас ідзе?
– Шмат травы ўжо.
– Ды шкада
Шчодрых кветак не відаць!
– У кладоўцы хутка ў нас
Мёду скончыцца запас.
– Гэй, сястрыцы, гляньце:
Хто
На лужку, вунь там?
– Бутон!

Падляцелі да яго:
– Добры дзень, бутончык!
– Го!..
Ты чаго маўчыш?
– Чаму ты
Ў дзіўны дзень такі
Надзьмуты?!

І бутон расцвіў усмешкай:
– Ну і пчолкі! Ну й пацешкі!
За візіт такі вось зараз
Пачастуйцеся нектарам!..