Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Песенька

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 3.6 (11 галасы)

Назбіраю лісцяў я
У двары,
Што зляцелі з клёніка
Без пары.
Пакладу ў кніжку іх
Між лістоў.
Хай ляжаць, аціхлыя,
Каля слоў.
Хай гавораць-шэпчуцца
Аб вясне.
Хай складаюць песеньку
Для мяне