Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Сняжынкі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.3 (6 галасы)

Закружыліся
Сняжынкі
Нізка-нізка
Над зямлёй.
Ціха лётаюць
Пушынкі
Незлічонай
Чарадой.
Быццам тыя
Матылёчкі,
Весяляцца
Нездарма —
Адамкнула
Ўсе замочкі
Ў небе ім
Сама зіма.

Іншыя вершы аўтара