Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Сонейка над вёскаю

Няма галасоў

Паднялося сонейка – лепшае iз кветак,
Матуля лагодненька будзiць сваiх дзетак:
„Уставайце хуценька! Дзень святы - нядзелька!
Каля самай студзенькi скача верабейка.

Рушнiчочак шэранькi, малачко з вядзерца,
На парозе крэшчаны бабкай праз акeнца.“
Промнi ўсмiхаюцца, гладзяць па галоўкам,
З пчолкамi вiтаюцца, ласцяцца к кароўкам.

Водарам вясёлкавым цягне ад крынiцы,
Смак зярна з рамонкамi, цяжкiя сунiцы.
Сонейка над вёскаю - лепшае iз кветак,
Не скрыпяць i кросны ў нядзельку летам.

Блiн пшанічны першы, мядовыя плямкi,
Гэты добры вершык, смех малых на ганку.

Сяргей Брандт, 10.02.2013