Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Вось то так, вось то гэтак

Няма галасоў

— Скажы, Янучок,
Як коцік мяукае?
— Мяў-мяў-мяў,
Прашу цішэй.
Трэба мне
Лавіць мышэй.
Вось то так, вось то гэтак,
Гэтак коцік мяўкае.
— Скажы, Янучок,
Як сабачка гаўкае?
— Гаў-гаў-гаў,
Злодзей красці
Спрабаваў.
Вось то так, вось то гэтак,
Так сабачка гаўкае.
— Скажы, Янучок,
Як кароўка рыкае?
— Му-му-му,
Му-му-му,
Малако аддаць каму?
Вось то так, вось то гэтак,
Так кароўка рыкае.
— Скажы, Янучок,
Як гуска гагоча?
— Гір-гар-гар,
Гір-гар-гар,
Дай аўса мне, гаспадар.
Вось то так, вось то гэтак,
Так гуска гагоча.
— Скажы, Янучок,
Як жаба квакае?
— Ква-ква-ква,
Ідзе бацян,
Злосны ён —
Няма жыцця.
А таму хавацца трэба:
Зловіць — панясе на неба.
Вось то так, вось то гэтак,
Гэта жаба квакае.