Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Выбіраю прафесію

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.5 (11 галасы)

Я хачу быць
футбалістам,
забівацьгалы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю --
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..
Вой! Што я кажу?!

Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!
Вой! Што я кажу?!
Не хачу!