Загадкі - Частка 6
* * * На дварэ — гарою, а ў хаце — вадою. (Снег) * * * Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. (Ноч) * * * Белы, як снег, салодкі, як мёд. (Цукар) * * * Расце без кораня, цвіце без цвету, а служыць усяму свету. (Соль) * * * Маленькі шарык пад лаўкай шарыць. (Мыш)