Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Дзед Мароз

Няма галасоў

Дзе ты ходзiш, Дзед Мароз?
Дзе марозiш ты свой нос?
Я стаю тут самы першы,
Пра цябе чытаю вершы,
Не падглядваю ў паперку.
Мне хутчэй нясi цукерку!
Маша, Вiця i Аксана
Ля мяне стаяць таксама.
Усе апрануты прыгожа,
Нават Грыша i Сярожа.
Пра цябе ў нас малюнкi.
Дзе ўсе нашы падарункi?

ліпень 2011 г.