Насаты ды Вушаты
У вёсачцы «Тушыце Свет»
Жыý адзiн цiкавы дзед.
Ад яго непадалёк
Жыý сусед – другi дзядок.
Першы дзед малы, вушаты.
Другi – доýгi ды насаты.
Кожнай ранiцай ля лаýкi
Вёска чуе iх забаýкi.
Малпа курыць папяросу
Малпа курыць папяросу
I дымок пускае з носу.
Запiшчалi камары:
«Хопiць, малпа, не куры!
Бачыш, зебра у палоску,
А не курыць папяроску,
На лужку гуляе курка -
Ля яе няма акуркаý.
Воўк
Вые, вые ў лесе воўк
I зубамi шчоўк ды шчоўк.
I пытаецца карова:
«Ад чаго скулiш ты, Вова?»
Запыталася свiння:
«Чаго вiшчыш ты, ваўчаня?»
I здзiвiла гэта лося:
«Што з табою адбылося?»
Папугай i Пелiкан
Папугай гаворыць Пелiкану:
«Ты чаму такi не паслухмяны?
Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыў сабе акварыум у роце.
Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Як гусь і Пятрусь ратавалі Беларусь
I
На ўсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве ў Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае. Як судзiлi Жырафу
«Ты аглобля, жэрдка, «жыр»
I нязручны пасажыр», -
Ўсяк гавораць на Жырафу
- Кран пад'ёмны. Даць ёй штрафу.
Што ты, доўгая, зрабiла?
Галавою сонца збiла!
Сонца ўпала на луну
Юля i варона
Юля, Юлiя, Юльяна.
Называюць яе панна.
Павольнаю iдзе хадою.
За ёй - хлопцы чарадою.
Пытае Янка: «Вы, напэўна,
Усяго свету каралеўна.
Цi заморская прынцэса,
Што тут робiце ля лесу?»
Хлусы
Адзеўшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.
Марыйка кажа: «У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ўключу
I над вамi палячу».
«Я - вядомы Чарадзей, -
Кажа дзетачкам Андрэй, -
Толiк i памiдорык
Любiць Толiк памiдорык.
Без яго не выйдзе ў дворык.
I гаворыць каламбуры
Ён пра памiдорык буры.
Чырвоную накiнуў коўдру,
Каб быць падобным памiдору.
Памiдорык зацвiце,
Салавейка
Як у нашым у садочку
Салавей спявае ноччу.
Мой мiленькi Салавейка,
Не шумi, бо спiць Андрэйка.
I гаворыць Салавейка:
«Пайшла замуж мая дзеўка.
I таму мне ноч не спiцца,
Пра хлопчыка Федзю
Разышоўся хлопчык Федзя:
Малпу ўхапiў за нос,
I набiў свайго мядзведзя,
Наступiў кату на хвост.
Мацi кажа: «Федзя, Федзя,
Ну цi можна так рабiць?»
Паглядзеў ён на мядзведзя
Паслухмяныя i не
I
Жылi-былi ў адным сялe
Паслухмяная i Не.
Родныя яны сястрыцы,
А як быццам чужанiцы. Неразумны парсючок
I
Слухай, дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйшаў цiха на лужок. Кот i мышы
I
Як, аднойчы, вельмi рана
Выйшла важна мыш на ганак.
I гаворыць: «Прызнаюся,
Больш ката я не баюся! Конь сябруе са сланом
Конь iржэ, смяецца слон.
Застучыць конь капытамi,
Слонiк хлопае вушамi.
Заiграе слон трубою,
Конь кiвае галавою.
Конiк весела гарцуе,
А чагосьцi слон сумуе.
Конь устане на дыбкi:
Казачка пра песцiк i тычынку
I
Жыла-была адна прынцэса
Ў бацькоўскiм замку каля лесу.
Даўно памерла яе мацi.
I гадаваў адзiны бацька. Знакаміты мядзведзь
I
Iшоў мядзведзiк па ляску
Пашукаць сабе мядку.
А зязюля на суку
Гаманiла: «Ку-ку-ку». Дзед Мароз
Дзе ты ходзiш, Дзед Мароз?
Дзе марозiш ты свой нос?
Я стаю тут самы першы,
Пра цябе чытаю вершы,
Не падглядваю ў паперку.
Мне хутчэй нясi цукерку!
Маша, Вiця i Аксана
Ля мяне стаяць таксама.
Грыбочкі
«Растуць грыбкi ў нашым лесе, Пойдзем мы па iх з Алесяй, – Кажа яе брат Мiкiта – Браць не будзем ядавiтых».
Варона
Важна ходзiць на дварэ,
Носiць моднае карэ.
Яе клiчуць Каралiна,
Яна страляе з карабiна.
Раз'язджае на карэце,
Нiбыта грае на кларнэце.
Варона знае каратэ,
I танцуе ў вар'етэ.
Бегемоцiк
«Бегемоцiк, Бегемоцiк!
Ты чаму разявiў роцiк?
Цi сабраўся песню пець?
Можа муха заляцець».
I гаворыць Бегемоцiк:
«Я таму разявiў роцiк,
Бо сказаць усiм хачу,
Што я зараз палячу».
Алежак i арэшак
Ходзiць тоўсценькi Алежка,
Цэлы дзень ён есць арэшкi.
З'еў адзiн, бярэ другi.
Памiж iмi пiрагi.
Цэлы дзень жуе, жуе,
Дыхнуць зубкам не дае.
Раптам раздалося: «Цок!»
Аб арэх зламаў зубок.
