Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Дзяцінства

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Дзяцінства помню, як учора:
флот папяровых карблёў
мы слалі да марскіх прастораў
па звонкіх хвалях раўчукоў.

3 тых дзён не веру штормам гора.
Свой смутак верай загаіў,
што, ўрэшце рэшт, бягуць у мора
ўсіх добрых мараў ручаі!