Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Града

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Што —
Правер ты —
На градзе
З літараю «р»
Расце?
Пад зялёным
Пахкім кропам
Разлягліся агуркі,
Ёсць радыс,
Пятрушка,
Морква,
Рэпа,
Рэдзька,
Буракі.
I гарох,
I памідоры,
Сельдэрэй,
I гарбузы,
I цыбуля,
I фасоля.
Што не так тут? —
Адкажы.