Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Зайкі і ліс

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.6 (7 галасы)

Аты-баты, аты-баты,
Зайкі высыпалі з хаты
I пабеглі
Дружна ў поле
На шырокае раздолле.

Аты-баты, аты-баты,
Ім спаткаўся
Ліс цыбаты
I сказаў:
— Прашу вас, зайкі,
Пагуляць у даганяйкі.

Аты-баты, аты-баты,
Зайкі хуценька —
Дахаты:
Тата з мамай ім казалі,
Каб ад лісаў уцякалі.

Іншыя вершы аўтара