Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Грыбочкі

Няма галасоў
«Растуць грыбкi ў нашым лесе,
Пойдзем мы па iх з Алесяй, –
Кажа яе брат Мiкiта –
Браць не будзем ядавiтых». 
Зайшлi толькi дзецi ў бор,
Падмiргнуў iм мухамор.
Кажа белая паганка:
«З мяне зробiце мачанку!!!» 
Фыркае сярдзiта вожык:
«Не бярыце iх у кошык,
Пакажу грыбоў ядомых,
Панясеце iх дадому». 

       Кожны ведае грыбнiк:
       Самы лепшы – баравiк!
       Падбярозавiк, апенькi,
       Падасiнавiк маленькi. 
       I  вялiкi ёсць таксама.

А: «Гэты  грыб так любiць мама!»
В: «Вось цiкавыя грыбкi -
      Яны завуцца маслякi.
      Смачненькiя шампiньёны -
      Паклявалi iх вароны».

М: «Вось глядзiце – сыраежка.
      Любiць сябар мой Алежка». 

А : «А лiсiчкi, а лiсiчкi,
       Сядзяць разам, як сястрычкi».

В: «Толькi, ведайце, грыбок
      Вельмi  любiць чарвячок. 
      Зробiм на грыбку надрэз,
      Паглядзiм - чарвяк залез?
      Калi няма, цi ён уцёк,
      То  бяром з сабой грыбок». 

М: «Вялiкi табе дзякуй, вожык!
      Мы грыбоў набралi кошык.
      Зробiм смачненькiх катлет.
      Да нас прыходзь ты на абед!»  

верасень 2011 г.