Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Наша дзеўчына Палiна

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)

Наша дзеўчына Палiна —
«Працавiтая» дзяўчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць гарную прычоску.
Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраýшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
«Падлогу падмяцi, дзяўчынка!»
Палiнка за жывот бярэцца:
«Захварэла я, здаецца».
«Зараз дам табе таблетку!»
«Лепш дай, мамачка, цукерку!
Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з'ела.
Пакуль змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу».
«Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы усякай не шукай!»