Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Паслухмяныя i не

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 5 (1 голас)
          
                  I

Жылi-былi ў адным сялe
Паслухмяная i Не.
Родныя яны сястрыцы,
А як быццам чужанiцы. 
Паслухмяна ўстае рана.
Слухае, што скажа мама.
Робiць усякую работу,
У завiруху, дождж, спякоту. 
Абуе дзеўка чаравiчкi,
Iдзе рана па сунiчкi,
У небе месячык i зоры,
Паслухмяна тчэ ўзоры:
«Выйдзе ладны  рушнiчок,
Такiм i будзе жанiшок».

А Не лянуецца на печы,
Адляжала спiну, плечы. 
Толькi то i робiць Не,
Што спявае на вакне:
«Цэлы дзень сабе свiшчу,
Мацi слухаць не хачу. 
Кут мой мiлы, мой прыгожы!
Цябе забыць, дзе ўзяць мне грошы?»

Мацi кажа неяк Не:
«Памажы, дачушка, мне. 
Я i грошай дам табе,
Каб не грала на губе».
«Зарабляць? Так не патрэбна!
Давай мне грошыкi дарэмна!» 
Мацi поплiсу* бярэ,
Па плячах дзяўчынку б'е. 
Пiсягi ўжо на спiне,
А ўсё адно гаворыць: «Не!» 
 
«Усё сяло з цябе дзiвiцца
Якая ж ты сараманiца!!!» 
«Каб сорам не перажываць,
Пайду сябе ў жыццi шукаць, 
А без мяне вам будзе лёгка,
Я ж паскакала, як вавёрка».

А маці дзеўчыну кляне:
«I не прыходзь дадому, Не. 
I ты мне болей  не дачка», -
Зляцеў праклён ўслед з языка.

              II

У другiм сяле непадалёк
Жыў працаўнiк ды Абiбок.
Яны два родныя браты,
А быццам розныя сваты. 
I была ў працаўнiка
Вельмi лёгкая рука,
Што не пасадзiць ўсё расце -
Сто памiдораў на кусце. 
Зарань устане працаўнiк
Вядомы ён у нас грыбнiк.

А гэтым часам Абiбок
Салодка спiць, ўсё чмок ды чмок. 
Устае ўпоўдзень Абiбок,
Пазяхае, чэша бок.
Збярэ сяброў сваiх ля лаўкi
I цэлы дзень iм чэша байкi: 
«Я нарадзiўся ў час абеду,
Як не было на свеце дзеду.
А бацька мой лятаў у космас,
Купiць дзяшовых папяросак». 
I бачыць, нейкi хлопчык блудзiць,
Спытаў: «Лунацiк, пойдзеш у людзi?»
З iм паляцеў я на калясцы,
У нейкай каляровай  касцы.
Пры павароце на Венеру
Сустрэлi нейкую «талеру».
Крычу я iм: «Бi-бiп, у бок.
Таму  празвалi Абiбок». 
А Бацька яго пугай лупiць:
«Сынок, з цябе ж смяюцца людзi!
Пайшоў вон з хаты, лежабок,
Ты мне не сын больш, Абібок».

Але зусім гэта не сон:
Сказаў ён сыну ўслед  праклён.
А: «Каб не было за сына горка,
Чакае, знаць, мяне вандроўка, 
Праз завiруху, снег, завею,
Знайду я тых, хто зразумее…» 

                 III 

На ганку плача цiха мацi:
«Саромяцца свайго дзiцяцi?!» 
«Са злыднем можа ен сустрэцца, -
Стучыць ад жаху ў  Бацькi сэрца, - 
Чаго саромяцца? Смяюцца?
Да сына больш не дакрануцца?!
Як быццам сонейка не свецiць.
Мне больш сыночка не папесцiць?!»  
               
                 IV

Ад родных нiў у адзiн дзянёк
Сыйшлi i Не, i Абiбок.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Дзяцей адбылася спатканне. 
Убачыў абiбочак Не -
Пайшлi мурашкi па спiне:
«Якая смешная дзяўчына,
Гаворыць «не» без дай прычыны, 
Cвiсцiць чагосьцi i cмяецца,
Яна мне трапiла ў сэрца».
Прыкмецiла i Абiбока дзеўка:
«Цябе касмiчная талерка 
Хiба падкiнула сюды?
З твайго бы твару – піць вады.
У цябе – нябесная краса,
У мяне – да пят свая каса. 
Магу я ёю i касiць,
Але лянуюся рабiць.
Ты ходзiш ладна рукi ў бокi,
Перастаўляеш важна ногi, 
I дзеўкі падаюць ў пясок -
Як iдзе мiма Абiбок».

«Ты спадабаешся мне Не,
Спяваць ты любіш і мяне 
Калі ў нас такі трохкутнiк,
Ці не стварыць фолк-гурт нам «Трутнi».
Прыйшоў хлапец да ганчара,
Ганчарык, трэба мне дуда. 
Няхай мiленькая так грае,
I цэлы свет за ёй спявае.
Зрабiў дуду яму ганчар,
Што, як зайграе – iдзе пар. 
Вакол i танчуць, i пяюць,
Бо «Трутнi» свой канцэрт даюць.
Пайшла дзеўка да Музыкі:
«Не трэба мне нiякай скрыпкi.  
На што, каб грала i скрыпела,
I вакол зямля ўся млела.  
Дай мне лепшыя цымбалкi,
Каб скакалi нават  бабкi.

                     V   
 
Пайшлi дзеткi вандраваць,
Канцэрцiкi вакол даваць.
«Вас вiтае Абiбок
Дзеля вас заграем фолк. 
Глядзiце толькі на канцэрце
Ад смеху можаце памерці. 
Мы прыляцелi на ракеце,
Не смейцеся, бо мы не дзецi.
Мы касмiчныя піраты,
Таму трохi разяваты. 
Не такія, як усе.
Ў горад ездзім на казе.
Cпім па дваццаць пяць гадзін,
І нічога не ядзім».

                   VI

I тут узняўся моцны вецер,
I чорным стала ўсё у свеце»
I з'явiўся Чарадзей,
Зазваў ён да сябе дзяцей:  
Вы пойдзеце у дзiцячы дом,
I свой адробiце праклён.
Вы былi непаслухмяны  –
I вызвалi праклён той самi. 
Будзем  працаваць вучыцца,
Бацькам на вас каб  больш не злiцца». 

З лапатай робiць Абiбок,
За пальцы ўзяўся мазалёк. 
Працуе разам у полi Не,
Маўчыць яна i спiну гне:
«Ты толькi не кажы нiкому,
Хачу я, Абiбок, дадому. 
Я так цяпер шкадую мамку,
Яна заўсёды ўстане зранку,
Згатуе смачненькiх блiнцоў,
А я давала храпакоў. 
Ну дык i што, няхай i бiла,
А як яна мяне любiла,
Ласкава скажа i пяшчотна,
Мая Ненешачка ты родна!» 

«I я таксама ўяўляю,
Як свайго тату абдымаю. 
Не шкадаваў нiколi бацькi,
А ён адзiн, памерла  мацi.
Згатуе есцi  ̶  проста смак,
А сынок такi лайдак. 
Лажыцца спаць ён позна ноччу,
Трасецца дзень на трактарочку.
Не кожны вытрывае траску,
Яшчэ i я тут  ̶  пра каляску…
З любоўю бiў мяне ён пугай,
Яго нiколi я не слухаў».

                    VII

Дадому Не пiша лiсток
I залiваецца мiж  строк: 
«Выхавацелька спявае калыханачку,
Мы плачам i чакаем сваю мамачку.
Матулечка мая, мая ты мамачка,
Патрэбна больш за ўсё твая мне ласачка.
I цацкi ўсякiя, i лялькi, i падручнiкi,
Нiколi не заменяць твае ручанькi». 

                  VIII

Каб гора менш перажываць,
Пайшлi бацькi дзяцей шукаць.
I вось на нейкiм скрыжаваннi
Бацькоў адбылася спатканне. 
«Мяне Марыя  зваць, а вас?»
«Мяне як Бульбу зваць  ̶  Тарас.
Што, мацi, нарабiлi гора,
Каб не зайшлi куды за мора? 
Дзе нам цяпер шукаць дзяцей,
А можа, ўзяў iх Чарадзей!?»

I тут узняўся моцны вецер,
I чорным стала  ўсё на свеце.
I з'явiўся Чарадзей:
«Дык гэта я забраў дзяцей!!!
Яны ў маiм дзiцячым доме,
Спяць зусiм не на саломе, 
Займаюцца, працуюць у полi,
Не чулi гэтага нiколi?
Сябруюць, вершыкi чытаюць,
Вядома, лепш за ўсiх спяваюць,
А прыйдзе некалi той час,
Як дзетачкi забудуць вас…»

«Не рвi душы нам Чарадзей,
Скажы лепш, як вярнуць дзяцей?»
«Каб я забыў пра ваш праклён,
Возьмеш мацi з поля лён. 
I тую поплiсу сатчэш,
Дачку якою сваю б'еш».
На бацьку кажа ён: «Табе,
Зрабiць cа сталi пугу мне, 
Якою хлопца б'еш ты, злыдзень.
На справу вашу  ̶  толькi тыдзень».

У гэты ж самы i дзянёк
Пайшла Марыя ўзяць лянок. 
Але зусiм гэта не сон.
Ад чагосьцi вымак лён.
Да каваля Тарас iдзе:
«Зрабi стальную пугу мне».
«Назад таму некалькi дзён,
Затух ад нечага мой горн».

Да Чарадзея йдуць  назад:
«Мы не зрабiлi твой загад!» 
«Марыя думала, ўсё проста,
Паб'ю лянок, закiну ў кросны.
Што тую поплiсу cаткаць?
Патрэбна год цяпер чакаць. 
Бацькам гаворыць Чарадзей:
«Вы сакранулi рух падзей.
Пачула неба ваш праклён,
Лiў тыдзень лiвень, вымак лён. 
Пачула пра праклён зямля,
Агонь забрала ў каваля.
Iдуць злачынствы, йдуць па крузе,
Канца i краю iм не будзе. 
Да мора дойдзе, памiж  намi,
Тады ўзнiмецца цунамi
Пайдуць пад воду гарады,
Рабiць што будзеце  тады?» 
М:«I добра, што не чула мора,
А то было б такое гора.
Дапамажы нам, Чарадзей
Спынiць злачынны круг падзей. 
«Каб дараваў вам гэта свет,
Стварыце гурт цi фолк-дуэт
I трэба так, бацькi, зайграць,
Каб вас прыйшлося шкадаваць». 

Тарас  iдзе да ганчара:
«Патрэбна мне, ганчар, дуда».
Пайшла мацi да Музыкi:
«Дай мне самай звонкай скрыпкi». 
Спалi мала, жылi ў лесе,
Ўсе ж стварылi яны песню.
Каб дзяцей выратаваць,
Дык навучышся лятаць. 
Чарадзейчыка дазвалi,
Песню гэту распачалi:  
«Як няма дзяцей – пакута.
Страва ўсякая – атрута.     
Вяселле, грошы, кiрмашы
Не патрэбны без  душы.  
Б: «Я зайграю ду-ду-ду,
Забудзьце  дзетачкi крыўду».
М: «Грай, мiленечкая скрыпка.
Раскажы бацькам, як брыдка. 
Вянуць каля хаты кветкi,
Бо не йдуць дадому дзеткi.
Як цяпер без вас нам жыць,
Хто нас зможа пасмяшыць? 
Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце,  родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!» 

Плача сумны Чарадзей:
«Не аддам я вам дзяцей.
Каб я прабачыў вам i свет
Апошнi напiсаць куплет
Патрэбна дзецям менавiта,
I будзе пра праклён  забыта.
  
              IХ

А Абiбок i Не тым часам,
Таксама пелi песню разам. 
 
А: «Я зайграю ду-ду,
Татачка, забудь крыўду».
Н: «Раскажыце ўсiм, цымбалкi,
Пра маю любоў да мамкi.  
Не патрэбны мы нiкому,
Хочам мы хутчэй дадому. 
Самых цёплых, добрых слоў
Пачуеш толькi ад бацькоў.
Навучылiся мы граць,
Каб вы змаглi нам дараваць.
Даруйце, родныя, даруйце.
Нашу болю вы пачуйце!!!» 

            Эпiлог 

I скранулася зямля,
Агонь узнiк у каваля.
Сышоў з зямлi зусiм праклён,
I вырас новы ладны лён. 
Бацькi ж убачылi дзяцей,
Iм больш не трэба Чарадзей. 

 
*Поплiса - ручкi ад торбы, пояс.


май-верасень 2011 г.