Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Першыя сняжынкі

Вашая адзнака Нет Сярэдняя: 4.4 (8 галасы)

Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі —
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.

Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Ціха, паволі.

Лётаюць, сыплюцца
Снежныя зоркі...
Будзем на саначках
Ездзіць мы з горкі.

Іншыя вершы аўтара