Вершы і казкі для дзяцей

Вершы для дзяцей

Вячэрняя лічылка

Няма галасоў

Дзесяць.
У прыцемках прачнуўся месяц.
Дзевяць.
Дзеці снам і казкам вераць.
Восем.
Заціш ходзіць па пакосе.
Сем.
Павячэраў — больш не ем.
Шэсць.
Цемра дзень у долах есць.
Пяць.
Зоры ў хвалях рэк дрыжаць.
Чатыры.
Халадок прысеў на жвіры.
Тры.
Люляюць стрэлкаліст вятры.
Два.
Пад коўдрай змроку спіць трава.
Адзін.
Сон, з казак вытканы, глядзі!